Показать сообщение отдельно
Непрочитано 17.04.2007, 10:37   #154
Генералиссимус
енот-старожил
 
Аватар для Martins
 
Регистрация: 26.01.2007
Адрес: Новотроицк
Сообщений: 11,136
Репутация 408 [+/-]
Отправить сообщение для Martins с помощью Skype™
По умолчанию

Цитата:
Сообщение от дворник
незнаюкто
автора нашел в сети. прикольно на белорусском языке. читать можно.

17 снежня 1961 года. Выходзіць замуж мая аднакурсніца Іна Смірнова - вельмі прыгожая, чарнавокая, зграбная дзяўчына. Жаніх - аспірант інстытута нафты і газу Юра Макагон. Вяселле ў рэстаране "Будапешт". Гасцей шмат. Ніводнага знаёмага твару. Нудота... Насупраць мяне двое маладых мужчын весела размаўляюць. Пазіраю на іх з зайздрасцю. Пасля абавязковых тостаў за жаніха, нявесту, бацькоў жаніх гаворыць:
- Тут прысутнічае беларускі паэт Уладзімір Караткевіч. Валодзя, прачытай нам што-небудзь, калі ласка.
Устае адзін з тых мужчын, што сядзелі насупраць.
- Юра, ты ж ведаеш, я пішу толькі на беларускай мове.
- Чытай на беларускай, - дазваляюць госці.
Увага! Увага! Увага!
Рыхтуецца атамны выбух.
Хавайце дзяцей!
Хавайце вучоных і кнігі!
Хавайце ў зямлю партытуры
Бетховена і Гуно!
Хавайце карціны Босха:
Ён ведаў пра гэта даўно.
- Валодзя, - папрасіў жаніх, - гэта ж вяселле ўсё-такі... Прачытай што-небудзь весялейшае.
- Я прачытаю дзіцячы вершык, - гаворыць Караткевіч. - Тым болей, што насупраць мяне сядзіць вельмі маркотная дзяўчына.
- Яна з прыяцелем сваім пасварылася, - крычыць яму Юра.
Валодзя чытае:
Снег, снег, первый снег,
Чур, я первый, раньше всех,
И по снегу, по пороше,
Побегу я к Жучке в гости.
Я скажу ей: "Здравствуй, Жуча,
Я с тобою не вожуся,
На мизинчик не дружу,
Потому что весь дрожу.
А дрожу я оттого-то:
Нету туфель отчего-то
На моихних на ногах.
Все собачки маленькие
Надевают валенки,
А большие собакu
Надевают сапоги".
- Давайце танцаваць, - гаворыць ён. І да мяне: - Я Вас запрашаю.
Мы весела скакалі ўвесь вечар.
__________________
"Такие дела"
Martins вне форума   Ответить с цитированием